From 036f306e956bc28a9538190f120d9c1c923d0b9d Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: Nicolas Dufour Date: Sat, 13 Feb 2010 12:31:13 +0100 Subject: Tutorials. New Belarussian translations. (bzr r9085) --- share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg | 525 +++++++++++++++++++++++++++++++ 1 file changed, 525 insertions(+) create mode 100644 share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg (limited to 'share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg') diff --git a/share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg b/share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg new file mode 100644 index 000000000..6e3b14926 --- /dev/null +++ b/share/tutorials/tutorial-advanced.be.svg @@ -0,0 +1,525 @@ + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўніз каб пракручваць + + + + ::ПАГЛЫБЛЕНЫ + +буля бяк, buliabyak@users.sf.net і josh andler, scislac@users.sf.net + + + + + + Гэты падручнік аxоплівае капіяваньне/ўстаўку, праўку вузлоў, рысаваньне ад рукі й крывых Бэзье, маніпуляваньне шляхамі, ляґічныя апэрацыі, зрухі, спрашчэньне й інструмэнт «Тэкст». + + + + + + + Выкарыстоўвайце Ctrl+стрэлкі, кола мышы, ці перацягваньне сярэдняй кнопкай мышы, каб пракручваць гэтую старонку ўніз. Асновы стварэньня, вылучэньня й ператварэньня аб'ектаў глядзіце ў «Асновах» у Даведка > Падручнікі. + + + Спосабы ўстаўкі + + + + + + + Пасьля таго, як вы скапіявалі колькі аб'ектаў з дапамогай Ctrl+C ці выразалі іх з дапамогай Ctrl+X, звычайны загад Уставіць (Ctrl+V) устаўляе скапіяваныя аб'екты ў тое месца, дзе знаходзіцца курсор, а калі курсор па-за межамі вакна, то ў сярэдзіну вакна дакумэнта. Тым ня менш, аб'екты ў буфэры абмену ўсё яшчэ памятаюць месца, адкуль былі скапіяваныя, і іх можна ўставіць назад загадам Уставіць на месца (Ctrl+Alt+V). + + + + + + + Іншы загад, Уставіць стыль (Shift+Ctrl+V), ужывае стыль (першага) аб'екта ў буфэры абмену да бягучага вылучэньня. Гэтак устаўлены «стыль» уключае ўсе настройкі запаўненьня, контура й шрыфта, але ня форму, памер ці іншыя парамэтры, спэцыфічныя для фіґур, такія як колькасьць промняў у зоркі. + + + + + + + Яшчэ адзін набор загадаў устаўкі, Уставіць памер, мяняе памер вылучэньня, каб ён быў роўны пажаданаму атрыбуту памеру аб'екта ў буфэры. Ёсьць некалькі загадаў устаўкі памеру, а менавіта: «Уставіць памер», «Уставіць шырыню», «Уставіць вышыню», «Уставіць памер паасобку», «Уставіць шырыню паасобку» й «Уставіць вышыню паасобку». + + + + + + + Уставіць памер зьмяняе памер усяго вылучэньня, каб ён адпавядаў агульнаму памеру аб'ектаў буфэра абмену. Уставіць шырыню/Уставіць вышыню мяняе памер па гарызанталі/вэртыкалі, каб ён адпавядаў шырыні/вышыні аб'ектаў у буфэры. Гэтыя загады зважаюць на стан замку прапарцыйнасьці зьмяненьня памеру на панэлі парамэтраў «Вылучальніка» (між палямі Ш і В), такім чынам, калі замок націснуты, то іншы вымер вылучанага аб'екта зьмяняецца прапарцыйна, калі не, то іншы вымер не мяняецца. Загады, што ўтрымліваюць «паасобку», працуюць падобна вышэйапісаным загадам, але яны мяняюць памер кожнага асобнага аб'екта ў вылучэньні, каб ён адпавядаў памеру/шырыні/вышыні аб'ектаў у буфэры. + + + + + + + Буфэр абмену агульны для ўсёй сыстэмы, можна капіяваць/устаўляць аб'екты між рознымі асобнікамі Inkscape, а таксама між Inkscape і іншымі праґрамамі (якія падтрымліваюць працу з SVG у буфэры абмену). + + + Рысаваньне шляхоў ад рукі й правільных шляхоў + + + + + + + Найпрасьцейшы шлях стварыць адвольную фіґуру — нарысаваць яе ад рукі інструмэнтам «Аловак» (F6): + + + + + + + + + + + + + + + + Калі хочаце больш правільныя фіґуры, то карыстайцеся інструмэнтам «Асадка» («Бэзье») (Shift+F6): + + + + + + + + + + + + + + + + Пры працы з «Асадкай» кожная пстрычка стварае востры вузел без аніякіх ручак крывіні, такім чынам, шэраг пстрычак стварае пасьлядоўнасьць адрэзкаў прамой лініі. Пстрычка й перацягваньне стварае гладкі вузел Бэзье з двума калінеарнымі супрацьлеглымі ручкамі. Націсьніце Shift пры выцягваньні ручкі, каб павернуць толькі адну ручку й замацаваць іншыя. Як звычайна, Ctrl абмяжоўвае напрамак ці бягучага адрэзку лініі ці ручак Бэзье павелічэньнямі па 15 ґрадусаў. Націсканьне Enter сканчае лінію, Esc скасоўвае яе. Каб скасаваць толькі апошні адрэзак няскончанай лініі, націсьніце Backspace. + + + + + + + Пры рысаваньні ад рукі ці крывых Бэзье вылучаны шлях паказвае маленькія квадратныя якары ля абодвух канцоў. Гэтыя якары дазваляюць працягнуць гэты шлях (рысуючы ад аднаго якара) ці закрыць яго (рысуючы ад аднаго якара да другога) замест стварэньня новага. + + + Праўка шляхоў + + + + + + + У адрозьненьне ад фіґур, створаных інструмэнтамі фіґур, «Аловак» і «Асадка» ствараюць тое, што называецца шляхамі. Шлях — гэта пасьлядоўнасьць прамых адрэзкаў лініі і/ці крывых Бэзье, якія, як любы іншы аб'ект Inkscape, могуць мець любыя ўласьцівасьці запаўненьня й контура. Але, у адрозьненьне ад фіґур, шлях можна адвольна правіць празь перацягваньне ягоных вузлоў (а ня толькі прадвызначаных ручак) ці наўпрост перацягваючы адрэзак шляха. Вылучыце гэты шлях і пераключыцеся на інструмэнт «Вузел» (F2): + + + + + + + + Вы пабачыце колькі шэрых квадратаў — вузлоў шляха. Гэтыя вузлы можна вылучыць пстрыкнуўшы, Shift+пстрыкнуўшы ці пацягнуўшы «гумовую стужку» — дакладна як аб'екты, вылучаныя «Вылучальнікам». Вы таксама можаце пстрыкнуць па адрэзку шляха, каб аўтаматычна вылучыць сумежныя вузлы. Вылучаныя вузлы становяцца падсьвечанымі й паказваюць іхныя ручкі вузлоў — адну ці дзьве малыя акружыны, злучаныя з кожным вылучаным вузлом прамой лініяй. Клявіша ! інвэртуе вылучэньне вузлоў у бягучых падшляхах (г.зн. падшляхах з прынамсі адным вылучаным вузлом), Alt+! інвэртуе ва ўсім шляху. + + + + + + + Шляхі правяць перацягваньнем іхных вузлоў, ручак вузлоў ці наўпрост адрэзкаў. (Паспрабуйце перацягнуць некаторыя вузлы, ручкі й адрэзкі шляха ўверсе.) Ctrl працуе як звычайна, абмяжоўваючы перасоўваньне й паварот. Клявішы стрэлкі, Tab, [, ], <, > зь іхнымі мадыфікатарамі працуюць як у «Вылучальніку», але ўплываюць на вузлы, а не фіґуры. Вы можаце дадаваць вузлы дзе заўгодна на шляху, двойчы пстрыкнуўшы ці Ctrl+Alt+пстрыкнуўшы ў патрэбным месцы. + + + + + + + Вы можаце выдаляць вузлы з дапамогай Del ці Ctrl+Alt+пстрычкі. Пры выдаленьні вузлоў шлях стараецца захоўваць форму, калі жадаеце, каб сумежныя вузлы ўцягваліся (не захоўвалі форму), то выдаляйце з дапамогай Ctrl+Del. У дадатак, можна падвойваць (Shift+D) вылучаныя вузлы. Шлях можна разьбіць (Shift+B) па вылучаных вузлах ці, калі вылучыце два канцавыя пункты аднаго шляха, іх можна злучыць (Shift+J). + + + + + + + Вузел можа быць вострым (Shift+C), што значыць, што ягоныя дзьве ручкі могуць перасоўвацца незалежна адна ад адной на любы вугал; гладкім (Shift+S), што значыць, што ягоныя ручкі заўжды на адной прамой лініі (калінеарныя); і сымэтрычным (Shift+Y), што тое ж, што й гладкім, але ручкі таксама маюць аднолькавую даўжыню. Калі пераключаеце тып вузла, можаце захаваць становішча адной зь дзьвюх ручак, трымаючы курсор мышы над ёй, тады іншая ручка перасунецца, каб адпавядаць першай. + + + + + + + Вы таксама можаце цалкам ўцягнуць ручку вузла Ctrl+пстрыкнуўшы па ёй. Калі ў двух сумежных вузлоў ручкі ўцягнутыя, то адрэзак шляху між імі — прамы. Каб выштурхнуць уцягнуты вузел Shift+пацягніце прэч ад вузла. + + + Падшляхі й спалучэньне + + + + + + + Шлях можа ўтрымліваць больш за адзін падшлях. Падшлях — гэта пасьлядоўнасьць вузлоў, злучаных між сабой. (Таму, калі шлях мае больш за адзін падшлях, ня ўсе ягоныя вузлы злучаныя.) Унізе зьлева тры падшляхі адносяцца да аднаго складанага шляха, такія ж тры падшляхі справа — незалежныя шляхі: + + + + + + + + + + + Заўважце, што складаны шлях — гэта ня тое ж, што ґрупа. Гэта адзін аб'ект, які можна вылучыць толькі цалкам. Калі вылучыце левы аб'ект уверсе, і пераключыцеся на «Вузел», то пабачыце вузлы на ўсіх трох падшляхах. А справа можна правіць вузлы толькі на адным шляху за раз. + + + + + + + Inkscape можа Спалучаць шляхі ў складаны шлях (Ctrl+K) і Разьбіваць складаны шлях на асобныя шляхі (Shift+Ctrl+K). Паспрабуйце гэтыя загады з прыкладамі ўверсе. Паколькі аб'ект можа мець толькі адно запаўненьне й контур, то новы складаны шлях атрымоўвае стыль першага (самага ніжняга ў z-парадку) аб'екта пры спалучэньні. + + + + + + + Пры спалучэньні шляхоў з запаўненьнем, якія накладваюцца, запаўненьне звычайна зьнікае ў абсягах, дзе шляхі накладваюцца: + + + + + + + + Гэта найлягчэйшы спосаб стварыць аб'ект зь дзіркай. Больш магутныя загады шляхоў глязіце ў «Ляґічных апэрацыях» унізе. + + + Ператварэньне ў шлях + + + + + + + Любую фіґуру ці тэкставы аб'ект можна ператварыць у шлях (Shift+Ctrl+C). Гэтае дзеяньне не мяняе выгляду аб'екта, але прыбірае усе магчымасьці, уласьцівыя ягонаму тыпу (г.зн. вы больш ня зможаце закругляць куты прастакутніка ці правіць тэкст), замест гэтага вы зможаце правіць ягоныя вузлы. Вось дзьве зоркі — левая пакінутая фіґурай, а правая ператвораная ў шлях. Пераключыцеся на «Вузел», вылучыце іх і параўнайце іхныя магчымасьці праўкі: + + + + + + + + + Больш за тое, вы можа ператварыць у шлях («абрыс») контур любога аб'екта. Унізе першы аб'ект — спачатны шлях (без запаўненьня, з чорным контурам), а другі — вынік загаду Контур у шлях (чорнае запаўненьне, бяз контуру): + + + + + Ляґічныя апэрацыі + + + + + + + Загады ў мэню «Шлях» дазваляюць спалучаць два ці болей аб'ектаў з дапамогай ляґічных апэрацый: + + Спачатныя фіґуры + Аб'яднаньне (Ctrl++) + Рознасьць (Ctrl+-) + Перасячэньне(Ctrl+*) + Выключэньне(Ctrl+^) + Дзяленьне(Ctrl+/) + Адразаньне шляху(Ctrl+Alt+/) + + + + + + + + + + + (ніз мінус верх) + + + + + + Скароты клявіятуры для гэтых загадаў робяць намінку на арытмэтычныя аналяґі ляґічных апэрацый (аб'яднаньне — складаньне, рознасьць — адніманьне, і г.д.). Загады Рознасьць і Выключэньне можна выкарыстоўваць толькі з двума аб'ектамі, іншыя апрацоўваюць любую колькасьць аб'ектаў адразу. Вынік заўжды атрымоўвае стыль верхняга аб'екта. + + + + + + + Вынік Выключэньня выглядае падобным на вынік Спалучэньня (гл. вышэй), але адрозьненьне ў тым, што Выключэньне дадае дадатковыя вузлы там, дзе перасякаюцца спачатныя шляхі. Рознасьць між Дзяленьнем і Адразаньнем шляху ў тым, што першы разразае ўвесь ніжні аб'ект шляхам верхняга аб'екта, а апошні адразае толькі контур ніжняга аб'екта й прыбірае запаўненьне (гэта зручна для разразаньня на кавалкі контураў без запаўненьня). + + + Сьцісканьне й расьцягваньне + + + + + + + Inkscape можа павялічыць і зьменшыць фіґуру ня толькі зьмяненьнем памеру, але таксама зрушваючы кожны пункт шляха аб'екта пэрпэндыкулярна шляху. Адпаведныя загады называюцца Сьцісканьнем (Ctrl+() і Расьцягваньнем (Ctrl+)). Унізе паказаны спачатны шлях (чырвоны) і колькі шляхоў, атрыманых сьцісканьнем ці расьцягваньнем яго: + + + + + + + + + + + + + + Простыя загады Сьціснуць і Расьцягнуць ствараюць шляхі (ператвараючы спачатны аб'ект у шлях, калі трэба). Часта зручней карыстацца загадам Дынамічны зрух (Ctrl+J), які стварае аб'ект з ручкай (падобнай на ручку фіґуры), якія кіруе адлегласьцю зруху. Вылучыце аб'ект унізе, пераключыцеся на «Вузел» і пацягніце ручку, каб зразумець думку: + + + + + + + + Такі аб'ект дынамічнага зруху памятае спачатны шлях, таму не «пагаршаецца», калі вы мяняеце адлегласьць зруху зноў і зноў. Калі такі аб'ект больш ня трэба правіць, яго заўжды можна ператварыць у шлях. + + + + + + + Больш зручным зьяўляецца злучаны зрух, які падобны на дынамічны, але злучаны зь іншым шляхам, які застаецца прыдатным да праўкі. Адзін выточны шлях можа мець любую колькасьць злучаных зрухаў. Унізе выточны шлях чырвоны, адзін зрух, злучаны зь ім, мае чорны контур, але ня мае запаўненьня, а іншы мае чорнае запаўненьне, але ня мае контура. + + + + + + + Вылучыце чырвоны аб'ект і праўце ягоныя вузлы, паназірайце як адказваюць на гэта абодва злучаныя зрухі. Цяпер вылучыце любы зрух і пацягніце ягоныя ручкі, каб зьмяніць радыюс зруху. Нарэшце, занатуйце як перасоўваньне ці ператварэньне крыніцы перасоўвае ўсе ягоныя злучаныя зрухі, і як можна перасоўваць ці ператвараць зрухі незалежна, не губляючы іхнай сувязі з крыніцай. + + + + + + Спрашчэньне + + + + + + + У першую чаргу загад Спросьціць (Ctrl+L) выкарыстоўваецца каб зьменшыць колькасьць вузлоў на шляху, амаль захоўваючы ягоную форму. Гэта можа прыдасца для шляхоў, створаных «Алоўкам», бо ён часам стварае больш вузлоў, чым трэба. Унізе левая фіґура створаная ад рукі, а правая — ягоная спрошчаная копія. Спачатны шлях мае 28 вузлоў, а спрошчаны 17 (што значыць, што зь ім прасьцей працаваць з «Вузлом») і ён больш гладкі. + + + + + + + + + Узровень спрашчэньня (які называецца парог) залежыць ад памеру вылучэньня. Таму, калі вылучыце шлях разам зь нейкім вялікім аб'ектам, ён будзе спрошчаны аґрэсіўней, чым калі б вы вылучылі толькі сам шлях. Больш за тое, загад Спросьціцьпаскораны. Гэта значыць, што калі націсьніце Ctrl+L некалькі разоў у хуткай пасьлядоўнасьці (не павольней, як праз 0,5 сэкунд адна ад адной), парог будзе павялічвацца з кожным выклікам. (Калі зробіце іншае спрашчэньне пасьля паўзы, парог вернецца да свайго прадвызначанага значэньня.) Карыстаючыся паскарэньнем лёгка выкарыстоўваць патрэбны ўзровень спрашчэньня, патрэбны ў кожным асобным выпадку. + + + + + + + Апроч згладжваньня ліній ад рукі, Спрашчэньне можна выкарыстоўваць для розных творчых эфэктаў. Часта вуглаватая фіґура выйграе ад невялічкага спрашчэньня, якое надае больш жыцьцёвую форму спачатнай фіґуры, згладжваючы вострыя куты й надаючы вельмі натуральныя скажэньні, часам стыльныя, а часам сьмешныя. Вось прыклад фіґуры зь бібліятэкі відарысаў, якая выглядае нашмат лепей пасьля Спрашчэньня: + + Спачатку + Лёгкае спрашчэньне + Аґрэсіўнае спрашчэньне + + + + + Стварэньне тэксту + + + + + + + Inkscape здольны ствараць доўгія й складаныя тэксты. Аднак таксама ён даволі зручны для стварэньня кароткіх тэкставых аб'ектаў, такіх як загалоўкі, банэры, ляґатыпы, пазнакі й загалоўкі дыяґрамаў і г.д. Гэты разьдзел — толькі базавыя ўводзіны ў магчымасьці Inkscape па працы з тэкстам. + + + + + + + Стварыць тэкставы аб'ект вельмі проста: пераключыцеся на інструмэнт «Тэкст» (F8), пстрыкніце дзе-небудзь па дакумэнце й пішыце тэкст. Каб зьмяніць ґарнітуру, стыль, кеґль і раўнаваньне адкрыйце дыялёґ «Тэкст і шрыфт» (Shift+Ctrl+T). Гэты дыялёґ таксам мае ўкладку, дзе можна правіць вылучаны тэкставы аб'ект, часам гэта зручней, чым правіць яго адразу на палатне (у прыватнасьці, гэтая ўкладка ўмее правяраць правапіс). + + + + + + + Як і іншыя інструмэнты, «Тэкст» можа вылучаць аб'екты свайго ўласнага віду — тэкставыя аб'екты — таму можаце пстрыкнуць курсорам любы тэкст і адразу правіць яго (напрыклад, гэты абзац). + + + + + + + Адна з найчасьцейшых апэрацый з тэкстам у тэкставым дызайне — рэґуляваньне адлегласьцяў між літарамі й радкамі. Як заўжды, Inkscape мае клявіятурныя скароты. Калі правіце тэкст, клявішы Alt+< і Alt+> мяняюць міжлітарныя інтэрвалы ў бягучым радку так, што агульная даўжыня радку мяняецца на 1 піксэль пры бягучым маштабе (параўнайце з «Вылучальнікам», дзе тыя ж клявішы робяць аднапіксэльнае зьмяненьне памеру). Як правіла, калі кеґль шрыфта ў тэкставым аб'екце большы за прадвызначаны, будзе добра, калі сьціснуць літары крыху шчыльней, чым прадвызначана. Вось прыклад: + + Спачатку + Міжлітарны інтэрвал зьменшаны + Inspiration + Inspiration + + + + + + Сьціснуты варыянт выглядае крыху лепей, але ўсё яшчэ не ідэальна: адлегласьці між літарамі не аднастайныя, напрыклад, «a» і «t» задалёкія, а «t» и «i» заблізкія. Велічыня такога кепскага кернінґу (асабліва бачнага пры вялікіх кеґлях) большая ў нізкаякасных шрыфтах, чым у высокаякасных, зрэшты, у любым радку тэксту зь любым шрыфтом можна адшукаць пары літар, якім не пашкодзіць паправіць кернінґ. + + + + + + + У Inkscape такія выпраўленьні вельмі простыя. Проста пастаўце тэкставы курсор між раздражняючымі літарамі й націсьніце Alt+стрэлкі, каб пасунуць літары справа да курсора. Вось той жа загаловак ізноў, цяпер з ручным выпраўленьнем адлегласьцяў між літарамі: + + Міжлітарны інтэрвал зьменшаны, ручны кернінґ некаторых літар + Inspiration + + + + + + У дадатак да зрушваньня літар па гарызантамі з дапамогай Alt+Улева ці Alt+Управа, іх можна пасунуць па вэртыкалі, выкарыстоўваючы Alt+Уверх ці Alt+Уніз: + + Inspiration + + + + + + Вядома ж, можна проста ператварыць тэкст у шлях (Shift+Ctrl+C) і перасунуць літары як звычайныя шляхі. Тым ня менш, зручней трымаць тэкст як тэкст, тады яго й далей можна правіць, мяняць шрыфты не прыбіраючы кернінґу й інтэрвалаў, і яшчэ ён займае нашмат меней прасторы ў захаваным файле. Адзіная праблема з падыходам «тэкст як тэкст» — гэта тое, што патрэбна ўсталёўваць спачатны шрыфт на любой сыстэме, дзе гэты дакумэнт SVG будзе адкрыты. + + + + + + + Аналягічна міжлітарнаму інтэрвалу рэґулюецца інтэрліньяж (міжрадковы інтэрвал) у шматрадковых тэкстах. Націсьніце клявішу Ctrl+Alt+< і Ctrl+Alt+> у любым параґрафе гэтага падручніка, каб зьменшыць ці павялічыць інтэрліньяж гэтак, каб агульная вышыня тэкставага аб'екту зьмянілася на 1 піксэль пры бягучым маштабе. Як і ў «Вылучальніку», націсканьне Shift зь любым інтэрвалам ці кернінґам дае ў 10 разоў больш вынік, чым без Shift. + + + Рэдактар XML + + + + + + + Вельмі магутным зьяўляецца інструмэнт Inkscape «Рэдактар XML» (Shift+Ctrl+X). Ён паказвае ўсё дрэва XML дакумэнту, заўжды адлюстроўваючы ягоны бягучы стан. Вы можаце правіць рысунак і назіраць за адпаведнымі зьменамі ў дрэве XML. Больш за тое, вы можаце правіць любы тэкст, элемэнт ці атрыбут у рэдактары XML і назіраць вынік гэтага на палатне. Гэта найлепшы інструмэнт, які толькі можна ўявіць, для інтэрактыўнага вывучэньня SVG, і ён дазваляе рабіць штукі, немагчымыя з дапамогай звычайных інструмэнтаў. + + + Высновы + + + + + + + Гэты падручнік паказаў толькі малую частку ўсіх магчымасьцяў Inkscape. Мы спадзяёмся, што вы атрымалі ад яго асалоду. Ня бойцеся экспэрымэнтаваць й дзяліцца сваімі творамі. Калі ласка, наведайце www.inkscape.org, калі шукаеце больш інфармацыі, апошнюю вэрсію, дапамогу карыстальнікаў ці супольнасьці распрацоўнікаў. + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўверх каб пракручваць + + + + -- cgit v1.2.3