From 036f306e956bc28a9538190f120d9c1c923d0b9d Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: Nicolas Dufour Date: Sat, 13 Feb 2010 12:31:13 +0100 Subject: Tutorials. New Belarussian translations. (bzr r9085) --- share/tutorials/tutorial-basic.be.svg | 713 ++++++++++++++++++++++++++++++++++ 1 file changed, 713 insertions(+) create mode 100644 share/tutorials/tutorial-basic.be.svg (limited to 'share/tutorials/tutorial-basic.be.svg') diff --git a/share/tutorials/tutorial-basic.be.svg b/share/tutorials/tutorial-basic.be.svg new file mode 100644 index 000000000..7c4e2a7e4 --- /dev/null +++ b/share/tutorials/tutorial-basic.be.svg @@ -0,0 +1,713 @@ + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўніз каб пракручваць + + + + ::АСНОВЫ + + + + + + + + У гэтым падручніку паказаныя асновы працы з Inkscape. Гэта звычайны дакумэнт Inkscape, які можна праглядаць, правіць, захоўваць ці нешта капіяваць зь яго. + + + + + + + Падручнік па асновах ахоплівае пракручваньне палатна, кіраваньне дакумэнтамі, асновы працы з інструмэнтамі фіґур, спосабы вылучэньня, ператварэньне аб'ектаў, ґрупаваньне, заданьне нутра й контура, раўнаваньне й z-парадак. Калі шукаеш дадатковыя тэмы, зазірні ў іншыя падручнікі ў мэню «Даведка». + + + Пракручваньне палатна + + + + + + + Існуе шмат способаў пракручваньня (перасоўваньня) палатна. Паспрабуйце Ctrl+стрэлкі для пракручваньня з дапамогай клявіятуры. (Паспрабуйце зараз зрушыць дакумэнт уніз.) Таксама можна перасоўваць палатно з дапамогай сярэдняй кнопкі мышы. Альбо можна выкарыстоўваць палосы пракручваньня (націсьніце Ctrl+B каб паказаць ці схаваць іх). Кола на мышы таксама працуе для пракручвачваньня па вэртыкалі, а з Shift пракручвае па гарызанталі. + + + Набліжэньне й аддаленьне + + + + + + + Найлягчэйшы спосаб памяняць маштаб — націснуць клявішы - і + (ці =). Для набліжэньня можна выкарыстоўваць Ctrl+пстрычка сярэдняй кнопкай ці Ctrl+пстрычка правай, для аддаленьня — Shift+пстрычка сярэдняй ці Shift+пстрычка правай, або паварочвайце кола мышы з націснутай Ctrl. Як варыянт можна выбраць патрэбны маштаб у полі маштабу (у ніжнім правым куце вакна дакумэнта), увядзіце патрэбны адсотак і націсьніце Enter. Таксама існуе інструмэнт «Маштаб» (на панэлі інструмэнтаў зьлева), які дазваляе павялічваць толькі патрэбны абведзены абсяг. + + + + + + + Inkscape захоўвае гісторыю маштабаў, якія выкарыстоўваліся падчас працы. Націсьніце клявішу `, каб вернуцца да папярэдняга маштабу, ці Shift+`, каб перайсьці да наступнага. + + + Інструмэнты Inkscape + + + + + + + Вэртыкальная панэль інструмэнтаў зьлева паказвае наяўныя ў Inkscape інструмэнты рысаваньня й праўленьня. У верхняй частцы вакна, пад мэню, знаходзіцца Панэль загадаў з агульнымі загаднымі кнопкамі, і Панэль загадаў інструмэнтаў з індывідуальнымі парамэтрамі кожнага інструмэнта. Панэль стану ўнізе вакна паказвае падчас працы карысныя падказкі й паведамленьні. + + + + + + + Шмат дзеяньняў можна выканаць з дапамогай клявіятуры. Гладзіце поўны даведнік у Даведка > Па клявішах і мышы. + + + Стварэньне дакумэнтаў і кіраваньне імі + + + + + + + Каб стварыць новы пусты дакумэнт карыстайцеся Файл > Стварыць ці націсьніце Ctrl+N. Каб адкрыць наяўны дакумэнт SVG карыстайцеся Файл > Адкрыць (Ctrl+O). Каб захаваць файл карыстайцеся Файл > Захаваць (Ctrl+S), ці Захаваць як (Shift+Ctrl+S), каб захаваць з новай назвай. (Inkscape ўсё яшчэ можа працаваць нестабільна, таму захоўвайце працу як мага часьцей!) + + + + + + + Inkscape выкарыстоўвае для сваіх файлаў фармат SVG (Scalable Vector Graphics). SVG зьяўляецца адкрытым стандартам, які шырока падтрымліваецца ґрафічнымі праграмамі. SVG базуецца на XML, таму яго можна правіць любым рэдактарам для тэксту ці XML (ня кажучы пра Inkscape). Апрача SVG Inkscape можа імпартаваць і экспартаваць некаторыя іншыя фарматы (EPS, PNG). + + + + + + + Inkscape адкрывае асобнае вакно для кожнага дакумэнта. Пераключацца між імі можна з дапамогай кіраўніка вакон (напр., з дапамогай Alt+Tab), ці з дапамогай скарота Inkscape, Ctrl+Tab, які будзе цыклічна пераключаць усе адкрытыя вокны дакумэнтаў. (Зараз стварыце новы дакумэнт і папераключайцеся між ім і гэтым дакумэнтам, каб папрактыкавацца). Заўвага: Inkscape абыходзіцца з гэтымі вокнамі як сеціўны гартач з укладкамі, гэта значыць, што скарот Ctrl+Tab працуе толькі з вокнамі, створанымі адным і тым жа працэсам. Калі вы адкрыеце некалькі файлаў праз кіраўнік файлаў ці выканаеце некалькі працэсаў Inkscape, гэта ня будзе працаваць. + + + Стварэньне фіґур + + + + + + + Надыйшоў час для прыгожых фіґур! Пстрыкніце па прастакутніку на панэлі інструмэнтаў (ці націсьніце F4), а потым пстрыкніце-й-пацягніце ці ў новым пустым дакумэнце, ці проста тут: + + + + + + + + + + + + + + + + + + Як бачыце, прадвызначана прастакутнік сіні, з чорным контурам (абрысам) і крыху празрысты. Як гэта зьмяніць мы даведаеся пазьней. Іншымі інструмэнтамі можна ствараць эліпсы, зоркі й сьпіралі: + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Гэтыя інструмэнты вядомыя як фіґуры. Кожны інструмэнт, які мы ствараем, паказвае адну ці некалькі ромбападобных ручак, паспрабуйце пацягнуць за іх, каб пабачыць як мяняецца фіґура. Панэль парамэтраў фіґуры зьяўляецца яшчэ адным спосабам паўплываць на фіґуру, гэтыя парамэтры узьдзейнічаюць на вылучаныя фіґуры (г.зн. тыя, што паказваюць ручкі) і вызначаюць прадвызначаны выгляд новаствораных фіґур. + + + + + + + Каб адмяніць свай апошняе дзеяньне, націсьніце Ctrl+Z. (Альбо, калі перадумаеце ізноў, можна паўтарыць адмененае дзеяньне з дапамогай Shift+Ctrl+Z.) + + + Перасоўваньне, зьмяненьне памеру, паварочваньне + + + + + + + Найчасьцей у Inkscape выкарыстоўваецца інструмэнт Вылучальнік. Пстрыкніце па самай верхняй кнопцы (са стрэлкай) на панэлі інструмэнтаў, ці націсьніце F1 ці Прабел. Цяперака можаце вылучыць любы аб'ект на палатне. Пстрыкніце па прастакутніку ўнізе. + + + + + + + + Вы ўбачыце восем стрэлкападобных ручак, якія зьявяцца вакол аб'екта. Цяпер можна: + + + + + + + + Перасоўваць аб'ект празь перацягваньне яго. (Націсьніце Ctrl каб рух быў толькі па гарызанталі й вэртыкалі.) + + + + + + + + Зьмяняць памер аб'екта празь перацягваньне любой ручкі. (Націсьніце Ctrl, каб стасунак вышыні да шырыні быў нязьменным.) + + + + + + + Ізноў пстрыкніце па прастакутніку. Ручкі памяняюцца. Цяпер можна: + + + + + + + + Паварочваць аб'ект празь перацягваньне кутніх ручак. (Націсьніце Ctrl, каб абмежаваць паварот крокамі па 15 градусаў. Нацягніце за крыжык, каб задаць цэнтар павароту.) + + + + + + + + Перакошваць (нахіляць) аб'ект празь перацягваньне някутніх ручак. (Націсьніце Ctrl, каб абмежаваць нахіл крокамі па 15 градусаў.) + + + + + + + У рэжыме вылучэньня можна карыстацца палямі ўводжаньня на панэлі парамэтраў (па-над палатном), каб задаць дакладныя значэньні каардынат (X і Y) і памеру (Ш і В) вылучэньня. + + + Ператварэньне клявішамі + + + + + + + Адна з асаблівасьцяў Inkscape, якая вылучае яго на тле іншых вэктарных рэдактараў — зручнае кіраваньне клявіятурай. Цяжка знайсьці загад ці дзеяньне, якое немагчыма выканаць з дапамогай клявіятуры, і ператварэньне аб'ектаў тут не выключэньне. + + + + + + + З дапамогай клявіятуры аб'екты можна перасоўваць (стрэлкамі) і паварочваць (клявішамі [ і ]), а таксама мяняць іхны памер (клявішамі < і >). Прадвызначаныя зрухі й зьмяненьні памеру роўныя 2 пкс, з Shift — у 10 разоў большыя. Ctrl+> і Ctrl+< павялічваюць ці памяншаюць, адпаведна, у 2 разы. Прадвызначана паварот роўны 15 градусам, з Ctrl паворот роўны 90 градусам. + + + + + + + Аднак, найкарысьнейшымі, напэўна, зьяўляюцца папіксэльныя ператварэньні, які выконваюцца пры выкарыстаньні Alt з клявішамі ператварэньня. Напрыклад, Alt+стрэлкі пасуне вылучэньне на 1 піксэль пры бягучым маштабе (г.зн. на 1 піксэль экрану, ня блытайце зь піксэлямі, у якіх у SVG выражаецца даўжыня, незалежная ад маштабу). Гэта значыць, што калі вы наблізіце аб'ект, то адна Alt+стрэлка дасьць меншы абсалютны зрух, які будзе выглядаць як аднапіксэльны штуршок на вашым экране. Такім чынам, гэта дазваляе разьмяшчаць аб'екты зь любой патрэбнай дакладнасьцю проста набліжаючы іх ці аддаляючы. + + + + + + + Аналягічна, Alt+> і Alt+< мяняюць памер гэтак, што візуальна ён мяняецца на адзін піксэль экрана, а Alt+[ і Alt+] паварочваюць яго гэтак, што ягоны найдалейшы ад цэнтра пункт зрушваецца на адзін піксэль экрана. + + + + + + + Заўвага: карыстальнікі Linux могуць не атрымаць чаканага выніку ад Alt+стрэлка і некаторых іншых камбінацый клявіш, калі іхны кіраўнік вакон перахоплівае гэтыя клявіятурныя падзеі да таго, як яны дасягнуць Inkscape. Адным са спосабаў вырашыць гэту праблему зьяўляецца адпаведная зьмена настаўленьняў кіраўніка вакон. + + + Вылучэньне некалькіх аб'ектаў + + + + + + + Некалькі аб'ектаў можна вылучыць адначасова праз пстрыканьне па іх з націснутай Shift. Альбо можна пацягнуць вакол аб'ектаў, якія трэба вылучыць, гэта называецца вылучэньне ґумовай стужкай. (Вылучальнік стварае «ґумовую стужку», калі цягнецца з пустога месца, аднак, калі перад пачаткам перацягваньня вы націсьніце Shift, то Inkscape заўжды створыць ґумовую стужку.) Папрактыкуйцеся вылучыўшы ўсе тры фіґуры ніжэй: + + + + + + + + + + Зараз скарыстайце ґумовую стужку (проста пацягнуўшы ці з Shift) каб вылучыць два эліпсы, але не прастакутнік: + + + + + + + + + + Кожны асобны аб'ект унутры вылучэньня паказвае пазнаку вылучэньня — прадвызначана, гэта прастакутная штрыхавая рамка. Гэтыя пазнакі спрашчаюць візуальнае адрозьненьне вылучаных аб'ектаў ад нявылучаных. Напрыклад, калі вылучыце абодва эліпсы й прастакутнік, без пазнак будзе цяжка вызначыць ці вылучаныя эліпсы, ці не. + + + + + + + Shift+пстрычка па вылучаным аб'екце выключаюць яго з вылучэньня. Вылучыце ўсе тры аб'екты вышэй, потым выкарыстайце Shift+пстрычку, каб выключыць абодва эліпсы з вылучэньня, пакінуўшы вылучаным толькі прастакутнік. + + + + + + + Націсканьне Esc здымае вылучэньне з усіх аб'ектаў. Ctrl+A вылучае ўсе аб'екты на бягучым пласьце (калі вы не стваралі пласты, то можна сказаць, што ўсе аб'екты дакумэнта). + + + Ґрупаваньне + + + + + + + Некальнік аб'ектаў можна аб'яднаць у ґрупу. Ґрупа паводзіць сябе як адзін аб'ект, калі вы перацягваеце ці ператвараеце яго. Тры аб'екты зьлева ўнізе незалежныя, а такія ж тры аб'екты справа зґрупаваныя. Паспрабуйце перацягнуць ґрупу. + + + + + + + + + + + + + + + Каб стварыць ґрупу трэба вылучыць адзін ці некалькі аб'ектаў і націснуць Ctrl+G. Каб разґрупаваць адну ці некалькі ґруп, вылучыце іх і націсьніце Ctrl+U. Ґрупы так таксама можна ґрупаваць, як і іншыя якія аб'екты, такія рэкурсіўныя ґрупы могуць паглыбляцца да любой глыбіні. Аднак, Ctrl+U разґрупоўвае толькі найвышэйшы ўзровень ґрупаваньня ў вылучэньні, каб цалкам разґрупаваць глыбока ўкладзеную ґрупу-ў-ґрупе давядзецца націснуць Ctrl+U некалькі разоў. + + + + + + + Аднак неабавязкова разґрупоўваць усю ґрупу, калі вы жадаеце паправіць аб'ект унутры яе. Дастаткова зрабіць Ctrl+пстрычку па гэтым аб'екце, і ён адзін будзе вылучаны й гатовы да працы, альбо Shift+Ctrl+пстрыкніце па некалькіх аб'ектах (унутры любых ґруп ці па-за імі), каб вылучыць некалькі аб'ектаў не зважаючы на ґрупаваньне. Паспрабуйце перасунуць ці ператварыць асобныя фіґуры ў ґрупе (справа ўверсе) не разґрупоўваючы яе, пасьля здыміце вылучэньне й вылучыце ґрупу нармальна, каб пераканацца, што яна дасюль зґрупаваная. + + + Запаўненьне й контур + + + + + + + Шмат функцый Inkscape наяўныя праз дыялёґі. Напэўна, найпрасьцей расфарбаваць аб'ект нейкім колерам адкрыўшы дыялёґ «Прыклады» з мэню «Від» (ці націснуўшы Shift+Ctrl+W), вылучыце аб'ект і пстрыкніце па прыкладзе, каб расфарбаваць яго (зьмяніць колер ягонага нутра). + + + + + + + Больш магутным зьяўляецца дыялёґ «Запаўненьне й контур» з мэню Аб'ект (або націсьніце Shift+Ctrl+F). Вылучыце фіґуру ўнізе й адкрыйце дыялёґ «Запаўненьне й контур». + + + + + + + + Як бачыце, дыялёґ мае тры ўкладкі: «Запаўненьне», «Рысаваньне контура» і «Стыль контура». Укладка «Запаўненьне» дазваляе правіць запаўненьне (нутро) вылучаных аб'ектаў. З дапамогай кнопак пад укладкай можна выбраць від запаўненьня, у тым ліку без запаўненьня (кнопка з X), запаўненьне суцэльным колерам, а таксама лінейным ці радыяльным ґрадыентам. Для фіґур уверсе будзе актыўнай кнопка суцэльнага запаўненьня. + + + + + + + Яшчэ ніжэй можна пабачыць набор выбіральнікаў колера, кожны ў сваёй уласнай укладцы: RGB, CMYK, HSL і «Кола». Напэўна, найзручней карыстацца выбіральнікам «Кола», дзе можна паварочваць трохкутнік, каб выбраць колер ў коле, а потым ягонае адценьне ўнутры трохкутніка. Усе выбіральнікі колера ўтрымліваюць сьлізгач, які выбірае альфу (непразрыстасьць) выбранага колера. + + + + + + + Калі вы выбіраеце аб'ект, выбіральнік колера паказвае ягонае бягучае запаўненьне й контур (у выпадку некалькіх вылучаных аб'ектаў дыялёґ паказвае іхны сярэдні колер). Пагуляйце з гэтымі прыкладамі ці стварыце свой уласны: + + + + + + + + + + + + + + Выкарыстоўваючы ўкладку «Рысаваньне контура» можна прыбраць контур (абрыс) аб'екта, ці задаць яму любы колер ці празрыстасьць: + + + + + + + + + + + + + + + Апошняя ўкладка, «Стыль контура», дазваляе задаць таўшчыню ці іншыя парамэтры контура: + + + + + + + + + + + + + + Нарэшце, замест суцэльнага колеру можна ўжываць ґрадыенты для нутра і/ці контура: + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Калі пераключаецеся з суцэльнага колера на ґрадыент, новаствораны ґрадыент выкарыстоўвае папярэдні суцэльны колер, пераходзячы ад непразрыстага да празрыстага. Пераключыцеся на інструмэнт «Ґрадыент» (Ctrl+F1), каб пацягнуць ручкі ґрадыента — сродкі кіраваньня, злучаныя лініямі, якія вызначаюць напрамак і даўжыню ґрадыента. Калі нейкая ручка ґрадыента вылучаная (падсьвечаная сінім), то дыялёґ «Запаўненьне й колер» паказвае колер ручкі, а ня колер усяго вылучанага аб'екта. + + + + + + + Яшчэ адзін зручны спосаб зьмяніць колер аб'екта — гэта выкарыстаньне інструмэнта «Піпетка» (F7). Проста пстрыкніце дзе-небудзь па рысунаку гэтым інструмэнтам, і выбраны колер вызначыць запаўненьне вылучанага аб'екту (Shift+пстрычка вызначыць колер контура). + + + Падвойваньне, раўнаваньне, разьмяркоўваньне + + + + + + + Адно з найчасьцейшых дзеяньняў — гэта падвойваньне аб'екта (Ctrl+D). Дублікат разьмешчаны дакладна па-над арыґіналам і вылучаны, так што яго можна пацягнуць мышай ці клявішамі-стрэлкамі. Каб папрактыкавацца паспрабуйце запоўніць лінію копіямі гэтага чорнага квадрата: + + + + + + + + Найхутчэй, копіі квадрата разьмешчаныя больш-менш адвольна. Вось тут карысным будзе дыялёґ «Раўнаваньне» (Ctrl+Shift+A). Вылучыце ўсе квадраты (Shift+пстрычка ці пацягніце «ґумовую стужку»), адкрыйце дыялёґ і націсьніце кнопку «Цэнтраваць па гарызантальнай восі», потым кнопку «Зрабіць гарызантальныя прагалы між аб'ектамі аднолькавымі» (чытайце ўсплываючыя падказкі кнопак). Цяпер аб'екты акуратна выраўнаваныя й разьмеркаваныя роўнааддалена. Вось некалькі прыкладаў іншага раўнаваньня й разьмеркаваньня: + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Z-парадак + + + + + + + Тэрмінам z-парадак (парадкам уздоўж восі Z) апісваецца перакрываньне аб'ектамі адзін аднога на рысунку, г.зн. якія аб'екты знаходзяцца па-над іншымі й закрываюць іх. Два загады ў мэню «Аб'ект», «Узьняць угару» (клявіша Home) і «Апусьціць долу» (клявіша End) перанясуць вылучаныя аб'екты ўгару ці на спод z-парадку бягучага пласта. Яшчэ два загады «Ўзьняць» (PgUp) і «Апусьціць» (PgDn) перасунуць вылучэньне толькі на адзін узровень, г.зн. перасунуць яго ўздоўж восі Z праз адзін нявылучаны аб'ект (улічваюцца толькі аб'екты, якія перакрываюць вылучэньне, калі нічога яго не перакрывае, то «Ўзьняць» і «Апусьціць» перасунуць яго ўгару ці на спод, адпаведна). + + + + + + + Папрактыкуйцеся карыстацца гэтымі загадамі, памяняўшы на адваротны z-парадак аб'ектаў унізе, каб самы левы эліпс апынуўся ўгары, а самы правы — на сподзе: + + + + + + + + + + + + + Вельмі карысная пры працы з вылучэньнямі клявіша Tab. Калі нічога ня вылучана, яна вылучае аб'ект на сподзе, у адваротным выпадку яна вылучае аб'ект, які знаходзіцца вышэй за вылучаны аб'ект у z-парадку. Shift+Tab працуе наадварот, пачынае з аб'екта ўгары й ідзе ўніз. Паколькі аб'екты, якія вы ствараеце, дадаюцца на вяршыню стоса, то, калі нічога ня вылучана, націсканьне Shift+Tab вылучыць апошні створаны аб'ект. Папрактыкуйцеся выкарыстоўваць Tab і Shift+Tab на стосе эліпсаў унізе. + + + Вылучэньне й перацягваньне вылучанага + + + + + + + Што рабіць, калі патрэбны аб'ект схаваны за іншым аб'ектам? Ніжні аб'ект можна пабачыць, калі верхні (часткова) празрысты, але пстрыканьне па ім вылучыць верхні аб'ект, а не патрэбны. + + + + + + + Для гэтага выпадку існуе Alt+пстрычка. Першая Alt+пстрычка вылучае самы верхні аб'ект, зусім як звычайная пстрычка. Аднак, наступная Alt+пстрычка па тым жа пункце вылучыць аб'ект пад верхнім, наступная пад яшчэ ніжэйшым і г.д. Такім чынам, некалькі Alt+пстрычак па слупку пройдуць ад гары да споду праз увесь z-парадак стосу аб'ектаў у месцы пстрыканьня. Калі дасягнуты аб'ект на сподзе, то наступная Alt+пстрычка, натуральна, ізноў вылучыць самы верхні аб'ект. + + + + + + + [Калі вы карыстаецеся Linux,то, магчыма, Alt+пстрычка не працуе як сьлед. Замест гэтага яна можа перасоўваць усё вакно Inkscape. Гэта праз тое, што кіраўнік вакон пакінуў Alt+пстрычка для сваіх патрэб. Як спосаб выправіць гэта, вы можаце знайсьці настаўленьні паводзін вакон свайго кіраўніка вакон і альбо абязьдзейніць яе, альбо наставіць на выкарыстаньне клявішы Meta (Windows), каб Inkscape ды іншыя праграмы маглі вольна выкарыстоўваць клявішу Alt.] + + + + + + + Гэта ўсё выдатна, але калі аб'ект пад паверхняй вылучаны, што зь ім можна зрабіць? Можна з дапамогай клявіятуры ператварыць яго, можна пацягнуць за ручкі вылучэньня. Аднак, перацягваньне самога аб'екта ізноў вылучыць самы верхні аб'ект (гэтак «пстрыкні-й-пацягні» зроблена, што спачатку вылучае (самы верхні) аб'ект, а пасьля перацягвае вылучэньне). Каб сказаць Inkscape перацягваць тое, што вылучана цяпер, не вылучаючы нічога іншага, карыстайцеся Alt+перацягваньне. Гэта перасуне бягучае вылучэньне, няважна куды вы пацягнеце мыш. + + + + + + + Папрактыкуйцеся з Alt+пстрычкай і Alt+перацягваньнем на дзьвюх карычневых фіґурах пад зялёным празрыстым прастакутнікам: + + + + + + Высновы + + + + + + + Падручнік з асновамі працы скончаны. У ім разгледжаная толькі малая частка магчымасьцяў Inkscape, але нават з засвоенымі ведамі вы ўжо зможаце ствараць простыя, але карысныя відарысы. Больш складаныя прыёмы працы апісаныя ў «Паглыбленым курсе» й іншых падручніках у Даведка > Падручнікі. + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўверх каб пракручваць + + + + -- cgit v1.2.3