From 036f306e956bc28a9538190f120d9c1c923d0b9d Mon Sep 17 00:00:00 2001 From: Nicolas Dufour Date: Sat, 13 Feb 2010 12:31:13 +0100 Subject: Tutorials. New Belarussian translations. (bzr r9085) --- share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg | 247 ++++++++++++++++++++++++++++++++ 1 file changed, 247 insertions(+) create mode 100644 share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg (limited to 'share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg') diff --git a/share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg b/share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg new file mode 100644 index 000000000..c4ad48fe1 --- /dev/null +++ b/share/tutorials/tutorial-tracing.be.svg @@ -0,0 +1,247 @@ + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўніз каб пракручваць + + + + ::АБВОДЖАНЬНЕ + + + + + + + Адна з асаблівасьцяў Inkscape — гэта інструмэнт абводжаньня растравых відарысаў у элемэнт рысунка SVG <path> (шлях). Гэтыя сьціслыя зацемкі мусяць дапамагчы вам пазнаёміцца як ён працуе. + + + + + + + Сёньня Inkscape карыстаецца рухавіком абводжаньня Potrace (potrace.sourceforge.net), напісаным Peter Selinger. У будучыні мы, напэўна, дазволім іншыя праґрамы абводжаньня, сёньня ж, аднак, гэты выдатны інструмэнт цалкам дастатковы для нашых патрэб. + + + + + + + Майце на ўвазе, што прызначэньне адводжаньніка ня ў тым, каб ствараць дакладную копію спачатнага відарыса, і ня ў тым, каб ствараць канчатковы прадукт. Ніякі аўтаабводжаньнік ня можа гэтага зрабіць. Што ён можа — стварыць набор крывых, якія можна выкарыстоўваць як рэсурс для рысунку. + + + + + + + Potrace апрацоўвае чорна-белы растар і стварае набор крывых. Для Potrace мы сёньня маем тры віды ўваходных фільтраў ператварэньня з сырога відарыса ў нешта, што Potrace можа выкарыстоўваць. + + + + + + + Звычайна, чым цямнейшыя піксэлі ў прамежкавым растры, тым больш абводжаньняў Potrace будзе рабіць. Чым больш абводжаньняў, тым больш часу працэсара патрэбна, а элемэнт <path> становіцца ўсё большым. Пажадана, каб карыстальнік паэкспэрымэнтаваў спачатку з больш сьветлым прамежкавым відарысам, паступова зацямняючы яго, каб атрымаць пажаданыя прапорцыі й складанасьць выніковага шляха. + + + + + + + Каб выкарыстоўваць абводжаньнік загрузіце ці імпартуйце відарыс, вылучыце яго й выберыце ў мэню Шлях > Абвесьці растар ці націсьніце Shift+Alt+B. + + Галоўныя выборы дыялёґу абводжаньня + + + + + + + Карыстальнік пабачыць тры выборы фільтра: + + + + + + + + Адсячэньне яркасьці + + + + + + + Тут проста выкарыстоўваецца сума чырвонага, зялёнага й сіняга (ці адценьняў шэрага) складнікаў піксэля каб вызначыць, мусіць ён быць чорным ці белым. Парог можна задаваць ад 0,0 (чорны) да 1,0 (белы). Чым большы парог, тым меншая колькасьць піксэляў будзе залічаная ў «белыя», і прамежкавы выдарыс стане цямнейшым. + + Спачатны відарыс + Адсячэньне яркасьціНутро, бяз контура + Адсячэньне яркасьціКонтур, без нутра + + + + + + + + + + Аптымальнае вызначэньне краю + + + + + + + Тут выкарыстоўваецца альґарытм вызначэньня краю, прыдуманы J. Canny як спосаб хуткага пошуку ізакліналяў падобнага кантрасту. Тут ствараецца прамежкавы відарыс, які ня так падобны на спачатны відарыс, як вынік Адсячэньня яркасьці, але, найхутчэй, выдасьць інфармацыю аб крывых, якая ў іншым выпадку будзе праіґнараваная. Настройка парогу (0,0 — 1,0) рэґулюе ці будзе піксэль, сумежны да краю кантрасту, уключаны ў вынік. Гэтая настройка можа рэґуляваць цёмнасьць ці таўшчыню краю ў выніку. + + Спачатны відарыс + Край вызначаныНутро, бяз контура + Край вызначаныКонтур, без нутра + + + + + + + + + + Агрубленьне колераў + + + + + + + Вынік фільтру стварае прамежкавы відарыс, які вельмі адрозьніваецца ад першых двух, але, ўсё адно, вельмі карысны. Замест паказу ізакліналяў якрасьці ці кантрасту, тут шукаюцца краі, дзе мяняюцца колеры, нават пры аднолькавых яркасьці й кантрасьце. Настройка, Колькасьць колераў, вызначае колькі выніковых колераў будзе, калі прамежкавы відарыс — каляровы. Потым вызначаецца чорны/белы на падставе таго, цотны ці няцотны індэкс мае колер. + + Спачатны відарыс + Агрублены (12 колераў)Нутро, бяз контура + Агрублены (12 колераў)Контур, без нутра + + + + + + + + + Карыстальнік мусіць паспрабаваць усе тры фільтры, і паназіраць за рознымі вынікамі для розных відаў уваходных відарысаў. Заўжды будзе відарыс, зь якім нейкі фільтар працуе лепш за іншыя. + + + + + + + Пасьля абводжаньня, пажадана скарыстаць Шлях > Спросьціць (Ctrl+L) на выніковым шляху, каб зьменшыць колькасьць вузлоў. Гэта зробіць вынік Potrace больш простым для праўкі. Напрыклад, вось тыповыя абводжаньні Старога чалавека, які іграе на ґітары: + + Спачатны відарыс + Абведзены відарыс / Выніковы шлях(1.551 вузел) + + + + + + + + Зьвярніце ўвагу на аграмадную колькасьць вузлоў на шляху. Пасьля націсканьня Ctrl+L, атрымоўваеем тыповы вынік: + + Спачатны відарыс + Абведзены відарыс / Выніковы шлях — спрошчаны(384 вузлы) + + + + + + + + Выява цяпер больш прыблізная й грубая, але рысунак больш просты й яго прасьцей правіць. Майце на ўвазе, што вам патрэбная не дакладная пабудова відарыса, але набор крывых, якія можна выкарыстоўваць у сваім рысунку. + + + + + + + + + + image/svg+xml + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + + Карыстайцеся Ctrl+стрэлка ўверх каб пракручваць + + + + -- cgit v1.2.3